Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Яшчэ адна візантыйская царква ў Турцыі будзе пераўтворана ў мячэць

21.08.2020 15:40
Рашэнне турэцкіх уладаў выклікала ўзмацненне напружанасці ў адносінах паміж Турцыяй і Грэцыяй.
Flaga Turcji
Flaga Turcji pixabay/sevgi001453d

Турэцкія ўлады вырашылі, што яшчэ адна візантыйская царква будзе пераўтворана ў мячэць. У пабудаванай у 4-м стагоддзі царкве Святога Спаса ў Стамбуле з 1948 года дзейнічаў музей з багатай калекцыяй мазаік і фрэсак.

Згодна з указам прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана, музей цяпер стане мячэццю. Адмыслоўцы выказваюць боязі, што мазаікі і фрэскі будуць зноў прыхаваныя, як гэта адбылося ў 16 стагоддзі, калі царква ўпершыню пераўтварылася ў месца малітвы для мусульманаў.

Рашэнне турэцкіх уладаў было ўспрынятае пратэстамі іерархаў грэка-каталіцкай царквы і выклікала ўзмацненне напружанасці ў адносінах паміж Турцыяй і Грэцыяй. Міністэрства замежных спраў Грэцыі назвала змену статусу царквы святога Спаса ў Хоры рэлігійнай правакацыяй.

У мінулым месяцы Турцыя абвясціла, што Сафійскі сабор, аб'ект Сусветнай спадчыны UNESCO, таксама будзе ператворана ў мячэць. Усе хрысціянскія цэрквы свету пратэставалі супраць гэтага рашэння.

ПР/нг