Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заклікаў у чацвер Расію не «перашкаджаць» Беларусі.
Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што ў яго краіне сфарміраваны рэзерв супрацоўнікаў праваахоўных органаў, які пры неабходнасці можа быць накіраваны ў Беларусь. Як дадаў, гэта адбылося па просьбе Аляксандра Лукашэнкі.
Столтэнберг, які ў чацвер у Берліне сустрэўся з канцлерам Германіі Ангелай Мэркель, заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў сталіцы Германіі, што беларусы павінны вырашаць самі пра сваю будучыню.
- Усе краіны-саюзнікі па НАТА падтрымліваюць суверэнную і незалежную Беларусь. Рэжым у Мінску павінен праявіць поўную павагу да асноўных правоў, уключаючы свабоду выказвання меркавання і права на мірны пратэст. НАТА не мае вялікай арміі ў рэгіёне. Таму любая спроба выкарыстаць гэта як апраўданне расправы над мірнымі дэманстрантамі абсалютна неабгрунтавана, падкрэсліў ён.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які тры тыдні змагаецца з хваляй пратэстаў беспрэцэдэнтнага маштабу, у сярэдзіне жніўня пацвердзіў, што ён атрымаў ад Масквы абяцанне «дапамагчы», каб захаваць бяспеку ў краіне.
У сераду Столтэнберг перасцярог Мінск супраць спроб выкарыстання нібыта ўзмацнення сіл Альянсу ў рэгіёне, каб апраўдаць рэпрэсіі ў дачыненні да дэманстрантаў.
У мінулыя выхадныя Лукашэнка распавёў пра «буйныя дзеянні сіл НАТА ў непасрэднай блізкасці» ад беларускіх межаў на тэрыторыі Польшчы і Літвы. Абвінавачванне было неадкладна аспрэчана Альянсам.
ав