Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Віленскія дэпутаты асуджаюць насілле ў Беларусі

29.08.2020 11:06
Раней літоўскі Сойм прыняў рэзалюцыю, у якой прызнаў Аляксандра Лукашэнку нелегальным прэзідэнтам Беларусі.
Сцяг Літвыфота: Pixabay.com/GDJ/CC0 Creative Commons

Віленскія дэпутаты прынялі заяву, якая асуджае парушэнне правоў чалавека ў Беларусі. Вільня выступае з рэзкім пратэстам супраць ужывання гвалту супраць дэманстрантаў і парушэння правоў чалавека. З Літвы перадае карэспандэнт Польскага радыё Каміль Залеўскі.

- У дакуменце напісана, што ўлады Вільні падтрымліваюць жыхароў Мінска, якія патрабуюць свабодных, празрыстых, сумленных і дэмакратычных выбараў. Адна з ініцыятарак заявы, польская дэпутатка Эвеліна Дабравольска нагадвае, што паміж Мінскам ды Вільняй існуе дамова аб партнёрстве і добрасуседстве. «Супраца абавязкова павінна быць, але толькі тады, калі другі бок шануе такія каштоўнасці, як дэмакратыя і правы чалавека. Беларускія ўлады парушаюць беларускі асноўны закон, які дазваляе на свабоду думкі», - адзначыла прадстаўніца віленскіх уладаў. За прыняцце заявы галасавалі ўсе прысутныя ў залі пасяджэнняў.

Амаль два тыдні літоўскі Сойм прыняў рэзалюцыю, у якой прызнаў Аляксандра Лукашэнку нелегальным прэзідэнтам Беларусі.

Каміль Залеўскі/нг