Міністры замежных справаў краін Эўразьвязу 28 жніўня дамовіліся ўвесці санкцыі супраць атачэння Аляксандра Лукашэнкі, аднак яго самога ў санкцыйным спісе пакуль няма, - паведаміла Свабода.
Пра гэта заявіў высокі прадстаўнік ЕЗ у вонкавай палітыцы і бясьпецы Жазэ Барэль у Берліне пасля нарады кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў краін Еўразьвязу.
Паводле Барэля, міністры не змаглі дамовіцца, ці варта ўводзіць санкцыі супраць самога Лукашэнкі. Бурэль паведаміў, што ўжо ўзгоднены спіс з прыкладна 20 чалавек, «высокага палітычнага ўзроўню», але, верагодна, ён будзе пашыраны.
У ім — «людзі, якім ставіцца ў віну фальсіфікацыя вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў у краіне», растлумачыў прадстаўнік ЕЗ.
Ён таксама адзначыў, што сьпіс падрыхтуе рабочая група ЕЗ: сьпіс будзе прадстаўлены «у найбліжэйшыя дні» і прыняты «так хутка, наколькі гэта магчыма».
Пры гэтым Барэль адзначыў, што не ўпаўнаважаны агучваць «ні канкрэтную колькасьць, ні канкрэтныя імёны, занесеныя ў спіс, паколькі гэтая інфармацыя павінна быць абаронена да моманту ўвядзеньня санкцыяў».
яс