Віленскія радныя прынялі на гэтым тыдні рэзалюцыю, якая асуджае парушэнне правоў чалавека ў Беларусі. Вільня не пагаджаецца на выкарыстоўванне сілы ў дачыненні да дэманстрантаў і на парушэнне правоў чалавека.
«Улады літоўскай сталіцы падтрымліваюць жыхароў Мінска, якія патрабуюць свабодных, празрыстых, сумленных і дэмакратычных выбараў», – чытаем у дакуменце. Адна з ініцыятарак праекту рэзалюцыі, польская дэпутатка Эвэліна Дабравольска нагадвае, што Мінск і Вільня маюць падпісаную партнёрскую дамову:
-Супраца паміж нашымі гарадамі з’яўляецца абавязковай. Аднак, яна магчымая толькі тады, калі такія каштоўнасці, як рэалізацыя правоў чалавека, выконваюцца на другім боку мяжы.
Дэпутатка таксама звяртае ўвагу на тое, што беларускія ўлады парушаюць сваю ўласную канстытуцыю: права на выказванне меркаванняў і на пратэсты. За прыняцце дакументу прагаласавалі ўсе прысутныя ў залі віленскія дэпутаты.
Каля двух тыдняў таму літоўскі Сейм прыняў рэзалюцыю, у якой прызнаў Аляксандра Лукашэнку нелегальным прэзідэнтам Беларусі.
ав