Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Віленскія радныя прынялі рэзалюцыю з асуджэннем насілля ў Беларусі

30.08.2020 12:20
Вільня не пагаджаецца на выкарыстоўванне сілы ў дачыненні да дэманстрантаў і на парушэнне правоў чалавека.
ВільняPhoto: jackmac34/pixabay.com/CC0 Public Domain

Віленскія радныя прынялі на гэтым тыдні рэзалюцыю, якая асуджае парушэнне правоў чалавека ў Беларусі. Вільня не пагаджаецца на выкарыстоўванне сілы ў дачыненні да дэманстрантаў і на парушэнне правоў чалавека.

«Улады літоўскай сталіцы падтрымліваюць жыхароў Мінска, якія патрабуюць свабодных, празрыстых, сумленных і дэмакратычных выбараў», – чытаем у дакуменце. Адна з ініцыятарак праекту рэзалюцыі, польская дэпутатка Эвэліна Дабравольска нагадвае, што Мінск і Вільня маюць падпісаную партнёрскую дамову:

-Супраца паміж нашымі гарадамі з’яўляецца абавязковай. Аднак, яна магчымая толькі тады, калі такія каштоўнасці, як рэалізацыя правоў чалавека, выконваюцца на другім боку мяжы.

Дэпутатка таксама звяртае ўвагу на тое, што беларускія ўлады парушаюць сваю ўласную канстытуцыю: права на выказванне меркаванняў і на пратэсты. За прыняцце дакументу прагаласавалі ўсе прысутныя ў залі віленскія дэпутаты.

Каля двух тыдняў таму літоўскі Сейм прыняў рэзалюцыю, у якой прызнаў Аляксандра Лукашэнку нелегальным прэзідэнтам Беларусі.

ав