У адпаведнасці з рашэннем Кабінета міністраў Латвіі і па ўзгадненні з міністэрствамі замежных спраў Эстоніі і Літвы міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс прыняў рашэнне аб унясенні 30 беларускіх чыноўнікаў у спіс персон нон-грата, паведамляе афіцыйны сайт знешнепалітычнага ведамства Латвіі.
Як інфармуе Радыё «Свабода», у «чорны спіс» уключаны Аляксандр і Віктар Лукашэнкі, кіраўніцтва Адміністрацыі прэзідэнта, Цэнтральнай выбарчай камісіі, Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства юстыцыі, Генпракуратуры, Камітэту дзяржбяспекі, Следчага камітэту, Савету бяспекі, Камітэту дзяржкантролю і Мінскага гарвыканкаму.
Гэтым асобам забаронены ўезд у Латвію, і гэтая забарона дзейнічае на нявызначаны перыяд.
Паводле МЗС Латвіі, гэтыя асобы сваімі асабістымі дзеяннямі арганізоўвалі і падтрымлівалі фальсіфікацыю выбараў прэзідэнта Беларусі 9 жніўня 2020 года, а таксама гвалтоўна душылі мірныя пратэсты.
вс