Прэс-служба Святланы Ціханоўскай паведаміла, што палітык плануе выступіць на пасяджэннях Рады бяспекі ААН 4 верасня і Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы 8 верасня.
Прэс-служба таксама паведамляе, што падчас міжнародных сустрэч Святлана Ціханоўская падкрэслівае, што пратэсты ў абарону выбару грамадзян у Беларусі носяць выключна мірны характар, а найлепшы варыянт выхаду з крызісу – перамовы. «Дамагчыся перамоваў аб перадачы ўлады паміж прадстаўнікамі ўлады і народам – гэта адказнасць саміх беларусаў. Але мы не адмаўляемся і ад міжнароднага садзейнічання для іх пачатку. Гэта не геапалітычная рэвалюцыя, гэта палітычны крызіс унутры краіны. Народ Беларусі хоча абраць новага кіраўніка краіны. І ён у праве зрабіць гэта сам», – адзначаецца ў паведамленні са спасылкай на словы Святланы Ціханоўскай.
Цяпер Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў Літве. Яна пакінула Беларусь неўзабаве пасля пачатку мірных масавых пратэстаў, паколькі існавала сур'ёзная пагроза яе затрымання беларускім рэжымам.
вс