Вашынгтон заклікаў беларускія ўлады прыслухацца да дэманстрантаў, якія ўжо тры тыдні выходзяць на вуліцы ў знак пратэсту супраць афіцыйных вынікаў выбараў, заявіла ў панядзелак прэсавая сакратарка Белага дома Кэйлі Макэнані:
-Велізарная колькасць беларусаў, якія мірна пратэстуюць, ясна паказвае, што ўрад больш не можа ігнараваць заклікі народа да дэмакратыі, і Расія таксама павінна паважаць суверэнітэт Беларусі ды права яе народа свабодна і справядліва абіраць сваіх лідараў.
Улады ЗША ўважліва сочаць за развіццём падзей у Беларусі і падтрымліваюць міжнародныя намаганні па незалежным аналізе інфармацыі аб фальсіфікацыях вынікаў выбараў, парушэннях правоў чалавека і падаўленні мірных пратэстаў.
эж