Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У гадавіну пачатку вайны ў Быкоўні ўшанавалі памяць пахаваных там палякаў

01.09.2020 08:51
Як падкрэсліў пасол Польшчы ў Кіеве Барташ Чычоцкі, немагчыма зразумець верасень 1939 г., не нагадваючы пра савецкую акупацыю і катынскую разню. 
Jeden z grobów na Polsko-Ukraińskim Cmentarzu Wojennym w Bykowni
Jeden z grobów na Polsko-Ukraińskim Cmentarzu Wojennym w BykowniАимаина хикари/CC0/Wikimedia Foundation

У гадавіну пачатку Другой сусветнай вайны ў Быкоўні пад Кіевам ушанавалі памяць пахаваных там палякаў. На польскіх ваенных могілках, ля помніка ахвярам з гэтак званага ўкраінскага катынскага спісу, свечкі запалілі польскія дыпламаты і ваенныя.

Знічы ў Быкоўні былі запалены ў 4.45 раніцы, калі 81 год таму нямецкая армія ўварвалася ў Польшчу. Як падкрэсліў пасол Польшчы ў Кіеве Барташ Чычоцкі, немагчыма зразумець верасень 1939 г., не нагадваючы пра савецкую акупацыю і катынскую разню. Ён падкрэсліў, што расіяне і Сталін вырашылі глыбока супрацоўнічаць з Гітлерам, каб пастаянна кантраляваць усходнія правінцыі Другой Рэчы Паспалітай.

На могілках у Быкоўні пахавана амаль 3500 палякаў з гэтак званага ўкраінскага катынскага спісу, але таксама ахвяры сталінскіх чыстак 30-х гадоў.

ав