Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Аляксандр Лукашэнка хутчэй за ўсё не трапіць пад санкцыі ЕЗ

01.09.2020 10:07
Паводле неафіцыйнай інфармацыі карэспандэнткі Польскага радыё ў Бруселі Беаты Пламецкай, у еўрапейскі чорны спіс унесены 18 топ-чыноўнікаў Беларусі.
EU
EUpxhere.com - CC0 Domena publiczna

Сёння, 1 верасня эксперты Еўрапейскага Звязу ўпершыню сустрэнуцца пасля летніх канікулаў, каб падрыхтаваць санкцыі супраць рэжыму Алякснадра Лукашэнкі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі карэспандэнткі Польскага радыё ў Бруселі Беаты Пламецкай, у еўрапейскі чорны спіс унесены 18 топ-чыноўнікаў Беларусі:

-У імаверны санкцыйны спіс не ўваходзіць Аляксандр Лукашэнка. Санкцыі, якія рыхтуе Еўразвяз, з’яўляюцца дыпламатычнымі. Людзі, якія туды трапяць не змогуць уехаць у ЕЗ. Іх маёмасць на тэрыторыі Еўропы будзе замарожана. Пакуль у спісе знаходзіцца 18 чалавек, але ён можа павялічыцца.

У першую чаргу санкцыйны спіс мусіць прыняць экспертная супольнасць, якая потым перадасць яго на зацвярджэнне амбасадарам краінаў Еўразвязу. У аптымістычным варыянце праца над санкцыйным спісам можа завершыцца ўжо на наступным тыдні.

Зялёнае святло для працы далі некалькі тыдняў таму міністры замежных спраў 27 краін ЕЗ. За гэта выказаліся і кіраўнікі дзяржаў-членаў падчас відэаканферэнцыі 19 жніўня, скліканай па просьбе прэм'ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага.

IAR/аев