На працягу месяца спынення агню на Данбасе Спецыяльная назіральная місія АБСЕ зафіксавала 829 выпадкаў парушэння рэжыму спынення агню, гаворыцца ў паведамленні місіі, якое цытуе партал «Украінская праўда». Гаворка пра перыяд з 27 ліпеня па 30 жніўня.
Як паведамлялася, місія зафіксавала 148 выбухаў, дзве нявызначаныя выбухоўкі, 12 сігнальных ракет, 667 серый выстралаў і адзінкавыя стрэлы ў Данецкай і Луганскай абласцях.
Толькі з вечара 28 жніўня да вечара 29 жніўня назіральная місія зафіксавала 42 парушэнні рэжыму спынення агню.
Пагадненне «Аб поўным і ўсебаковым спыненні агню» паміж украінскімі войскамі і прарасійскімі сепаратыстамі на Данбасе ўступіла ў сілу 27 ліпеня. Перагаворшчыкі Украіны, Расіі і АБСЕ дасягнулі іх у межах г.зв. кантактнай групы 22 ліпеня.
На думку ўкраінскага боку, поўнае і ўсебаковае спыненне агню з'яўляецца абавязковай умовай рэалізацыі Мінскіх пагадненняў 2015 года. У баях паміж украінскімі сіламі і сепаратыстамі, якія падтрымліваюцца Расіяй, з 2014 года вядома пра больш за 13 тысяч ахвяр.
ав