Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Краіны Балтыі не будуць купляць электраэнергію ў Беларусі

01.09.2020 12:28
Літва, Латвія і Эстонія ўчора дасягнулі канчатковай згоды па гэтым пытанні.
.
.sebaonflames/pixabay.com/CC0

Як паведамляла эстонскае Міністэрства эканомікі, Літва, Латвія і Эстонія ўчора дасягнулі канчатковай згоды па гэтым пытанні.

Згодна з пагадненнем, гандаль электраэнергіяй з Беларуссю будзе прыпынены пасля запуску АЭС у Астроўцы. Таксама будзе ўведзена сістэма сертыфікатаў для палягчэння ідэнтыфікацыі паходжання электрычнасці. Беларуская энергетыка можа выйсці на рынкі краін Балтыі праз Латвію, якая купляе электраэнергію праз расійскія сеткі.

Дзякуючы пагадненню гандаль электраэнергіяй паміж краінамі Балтыі і трэцімі краінамі скароціцца ўдвая. Пагадненне будзе дзейнічаць да таго часу, пакуль электрасеткі Літвы, Латвіі і Эстоніі не будуць сінхранізаваны з іншымі краінамі Еўрапейскага Саюза. Гэта павінна адбыцца да канца 2025 года.

Літва гадамі выступае супраць будаўніцтва беларускай АЭС. Станцыя будуецца ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад Вільні, таму ўлады Літвы лічаць, што гэты аб'ект уяўляе пагрозу бяспецы краіны.

ав