Сёння ў 11.00 мінскага часу ў Еўрапарламенце адбудзецца пасяджэнне Польскага клубу, прысвечанае сітуацыі ў Беларусі. Анна Фатыга (Anna Fotyga) і Рышард Легутка (Ryszard Legutko) накіравалі запрашэнне ўсім польскім еўрадэпутатам.
Дэпутаты «Права і справядлівасці» вырашылі, што па справе Беларусі неабходна надпартыйнае супрацоўніцтва. Еўрадэпутат Бэата Мазурэк паведаміла, што будзе абмяркоўвацца рэзалюцыя па Беларусі, а таксама справаздача аб сітуацыі ў гэтай краіне.
«На гэтым тыдні заканчваецца тэрмін для ўнясення паправак у справаздачу. Справа ў тым, каб падрыхтаваць такія папраўкі, якія прымаюцца большасцю. Таксама будзе абмяркоўвацца фінансавая і гуманітарная дапамога для Беларусі, як яе арганізаваць, як эфектыўна ажыццяўляць і кантраляваць», – сказала Бэата Мазурэк.
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі далучыцца да дыскусіі польскіх еўрадэпутатаў онлайн.
яс