Ва Украіне за апошнія суткі выяўлена самая вялікая колькасць новых заражэнняў каранавірусам. Таксама была зафіксавана найбольшая колькасць смерцяў ад Covid-19.
У апошні дзень ва Украіне было праведзена амаль 47 000 аналізаў на наяўнасць SARS-CoV-2. Дзякуючы ім стала вядома пра 2495 новых інфекцыяў. Гэта самая вялікая штодзённая колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам. У цяперашні час Украіна займае 14-е месца ў свеце па новых інфекцыях. За апошнія суткі з-за Covid-19 загінуў 51 чалавек. Большасць новых выпадкаў – 332 – было выяўлена ў Кіеве. Гэта найбольшая колькасць новых інфекцый ва ўкраінскай сталіцы.
З пачатку эпідэміі ва Украіне дыягназ каранавіруснай інфекцыі быў пастаўлены ў 125 000 чалавек. 58 тысяч паправіліся. Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, занятыя 44% бальнічных ложкаў, прызначаных для лячэння «кавідных» пацыентаў.
ПР/нг