Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэм'ер-міністр Латвіі не хоча праводзіць з Беларуссю чэмпіянат свету па хакеі

03.09.2020 10:29
У Міжнароднай федэрацыі хакея пакуль не плануюць пераносіць чэмпіянат свету 2021 года ў іншае месца і не хоча рабіць ніякіх палітычных заяваў.
Hokej
Hokej Shutterstock.com/Paolo Bona

На пасяджэнні латвійскага ўрада абмяркоўваўся ліст у Міжнародную федэрацыю хакея: Латвія плануе звярнуцца з заклікам перанесці чэмпіянат свету ў 2021 годзе з Беларусі ў іншую дзяржаву. Пра гэта паведаміў прэмʼер-міністр латвійскага ўраду Крышʼяніс Карыньш, перадае belarushockey.com.

Раней кіраўнік латвійскага ўраду казаў, што Латвія хоча перанесці частку чэмпіянату свету ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі. Сама Рыга ад сваёй часткі не адмаўляецца, але не бачыць магчымым праводзіць турнір разам з беларускімі ўладамі.

У Міжнароднай федэрацыі хакея пакуль не плануюць пераносіць чэмпіянат свету 2021 года ў іншае месца і не хоча рабіць ніякіх палітычных заяваў.

Тым часам Фінляндыя заявіла, што гатовая прыняць у сябе матчы чэмпіянату.

вс