Вучэнні з удзелам амерыканскіх войскаў і танкаў пачынаюцца ў пятніцу ў Літве. Міністэрства абароны гэтай краіны паведамляе, што манеўры былі запланаваны загадзя і не звязаныя з апошнімі падзеямі ў рэгіёне.
„ЗША з'яўляюцца стратэгічным партнёрам Літвы ў галіне абароны і адным з галоўных саюзнікаў, які гарантуе бяспеку ва ўсім рэгіёне”, - заявіў міністр абароны Літвы Раймундас Каробліс. Ён дадаў, што ратацыя амерыканскіх сіл з'яўляецца эфектыўным фактарам стрымлівання.
З Польшчы ў Літву прыбудзе батальён з 800-900 амерыканскіх жаўнераў. Вучэнні пройдуць на палігоне ў Падброддзі на ўсходзе краіны.
Нагадваем, у Літве з 2017 года дыслякуецца шматнацыянальны батальён НАТА пад камандаваннем Германіі. Гэта вынік рашэння аб узмацненні ўсходняга флангу НАТА, якое было прынятае ў 2016 годзе на саміце паўночнаатлантычнага альянсу ў Варшаве.
аз