Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Літве пачынаюцца вучэнні з удзелaм амерыканскіх войскаў

03.09.2020 18:03
Мінабароны  гэтай краіны паведамляе, што манеўры былі запланаваны загадзя і не звязаныя з апошнімі падзеямі ў рэгіёне.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:WikiImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

Вучэнні з удзелам амерыканскіх войскаў і танкаў пачынаюцца ў пятніцу ў Літве. Міністэрства абароны гэтай краіны паведамляе, што манеўры былі запланаваны загадзя і не звязаныя з апошнімі падзеямі ў рэгіёне.

„ЗША з'яўляюцца стратэгічным партнёрам Літвы ў галіне абароны і адным з галоўных саюзнікаў, які гарантуе бяспеку ва ўсім рэгіёне”, - заявіў міністр абароны Літвы Раймундас Каробліс. Ён дадаў, што ратацыя амерыканскіх сіл з'яўляецца эфектыўным фактарам стрымлівання.

З Польшчы ў Літву прыбудзе батальён з 800-900 амерыканскіх жаўнераў. Вучэнні пройдуць на палігоне ў Падброддзі на ўсходзе краіны.

Нагадваем, у Літве з 2017 года дыслякуецца шматнацыянальны батальён НАТА пад камандаваннем Германіі. Гэта вынік рашэння аб узмацненні ўсходняга флангу НАТА, якое было прынятае ў 2016 годзе на саміце паўночнаатлантычнага альянсу ў Варшаве.

аз