Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вялізарны прырост страляніны ў ЗША

04.09.2020 08:23
Улады Нью-Ёрку занепакоеныя маштабамі небяспекі.
Ілюстрацыйны здымакEPA/JUSTIN LANE Dostawca: PAP/EPA

За апошнія дні ў Нью-Ёрку загінулі тры чалавекі і яшчэ чацвёра атрымалі раненні. Паводле статыстыкі паліцыі, у жніўні колькасць выстралаў павялічылася на 166%, а забойстваў – на 47% у параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года.

Летам заўсёды бывае больш жорсткіх злачынстваў, але 2020 год стаў экстрэмальным у Нью-Ёрку. Толькі ў жніўні адбылося 242 страляніны, у параўнанні з мінулагоднімі 91. Колькасць забойстваў павялічылася з 36 да 53.

З мая ў горадзе адбылася 791 страляніна, што азначае прырост больш чым на 140% у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года.

180 забойстваў у перыяд з мая па жнівень азначаюць павелічэнне больш чым на 51%ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Паводле звестак паліцыі Нью-Ёрку (NYPD), у жніўні сярод тых, хто загінуў у выніку ўзброеных нападаў было шмат выпадковых людзей, сярод іншых вартаўнік царквы ў Брукліне, маці пад школай у Бронксе і мужчына, які злавіў кулю падчас гульні ў гандбол.

юл