На ўсходзе Літвы пачынаюцца ваенныя манеўры, у якіх прымуць удзел амерыканскія вайскоўцы. Вучэнні будуць доўжыцца больш часу, чым планавалася першапачаткова.
У ліпені міністэрства абароны Літвы абвясціла, што вераснёўскія манеўры, якія з'яўляюцца часткай вучэнняў Atlantic Resolve, будуць доўжыцца два тыдні. Цяпер абвешчана, што амерыканскія жаўнеры і саюзнікі будуць трэніравацца даўжэй – нават да кастрычніка.
Амерыканцы прывязуць на манеўры танкі Abrams, бронемашыны Брэдлі ды іншую цяжкую ваенную тэхніку. З Польшчы ў Літву прыбудзе батальён, які складаецца з амаль 900 амерыканскіх вайскоўцаў.
Міністэрства абароны Літвы запэўнівае, што вучэнні былі запланаваны загадзя і не накіраваны супраць нікога з суседзяў.
Atlantic Resolve – амерыканская ініцыятыва, распачатая пасля расійскай агрэсіі супраць Украіны ў 2014 годзе. Яе мэта – сумесныя вучэнні падраздзяленняў ЗША з войскамі краін Цэнтральнай Еўропы.
юл