Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Германія папярэдзіла Крэмль з-за Навальнага

06.09.2020 12:17
«Калі расійскі бок не будзе ўдзельнічаць у расследаванні злачынства супраць Навальнага, то гэта стане яшчэ адным сведчаннем датычнасці дзяржавы да яго».
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay

Міністр замежных спраў Германіі Хайка Маас папярэдзіў, што калі Расія ў бліжэйшы час не зоймецца паўнавартасным расследаваннем атручвання апазіцыянера Аляксея Навальнага, то будзе рэакцыя Германіі і яе партнёраў. Пра гэта палітык паведаміў у інтэрв'ю выданню Bild am Sonntag, паведамляе «Корреспондент».

«Мы чакаем ад расійскага ўраду, што ён расследуе гэта цяжкае злачынства. Калі ён не мае ніякага дачынення да нападу, то павінен быць сам зацікаўлены ў тым, каб даказаць гэта на аснове фактаў», – адзначыў Маас.

Таксама ён пацвердзіў, што існуе шмат сведчанняў вінаватасці РФ у інцыдэнце з атручаным блогерам і рэчывам «Навічок», і падкрэсліў, што доступ да гэтай атруты мае вельмі малая група асоб.

«Калі расійскі бок не будзе ўдзельнічаць у расследаванні злачынства супраць Навальнага, то гэта стане яшчэ адным сведчаннем датычнасці дзяржавы да яго», – заявіў кіраўнік нямецкага МЗС.

У сувязі з гэтым чыноўнік дапусціў увядзенне мэтанакіраваных санкцый, калі Масква не зробіць унёсак у расследаванне.

Нагадаем, тэсты, праведзеныя спецыяльнай нямецкай ваеннай лабараторыяй, паказалі прысутнасць у арганізме Навальнага нервова-паралітычнага рэчыва «Навічок».

вс