Міністр замежных спраў Германіі Хайка Маас папярэдзіў, што калі Расія ў бліжэйшы час не зоймецца паўнавартасным расследаваннем атручвання апазіцыянера Аляксея Навальнага, то будзе рэакцыя Германіі і яе партнёраў. Пра гэта палітык паведаміў у інтэрв'ю выданню Bild am Sonntag, паведамляе «Корреспондент».
«Мы чакаем ад расійскага ўраду, што ён расследуе гэта цяжкае злачынства. Калі ён не мае ніякага дачынення да нападу, то павінен быць сам зацікаўлены ў тым, каб даказаць гэта на аснове фактаў», – адзначыў Маас.
Таксама ён пацвердзіў, што існуе шмат сведчанняў вінаватасці РФ у інцыдэнце з атручаным блогерам і рэчывам «Навічок», і падкрэсліў, што доступ да гэтай атруты мае вельмі малая група асоб.
«Калі расійскі бок не будзе ўдзельнічаць у расследаванні злачынства супраць Навальнага, то гэта стане яшчэ адным сведчаннем датычнасці дзяржавы да яго», – заявіў кіраўнік нямецкага МЗС.
У сувязі з гэтым чыноўнік дапусціў увядзенне мэтанакіраваных санкцый, калі Масква не зробіць унёсак у расследаванне.
Нагадаем, тэсты, праведзеныя спецыяльнай нямецкай ваеннай лабараторыяй, паказалі прысутнасць у арганізме Навальнага нервова-паралітычнага рэчыва «Навічок».
вс