Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Аўтамабіль караля Бельгіі прададзены за 11 млн еўра

06.09.2020 19:06
Аўтамабіль Bugatti Type 59 Sports называюць цудам тэхнікі і дызайна 1930-х гадоў.
Bugatti Type 59 Sports
Bugatti Type 59 SportsYouTube/screen

Легендарны аўтамабіль Bugatti Type 59 Sports з 1934 года, які быў уласнасцю караля Бельгіі Леапольда ІІІ, прададзены за 11 млн еўра. Аўто прадалі на аўкцыёне ў Лондане.

Бельгійскія СМІ падкрэсліваюць, што цана за аўтамабіль – рэкордна высокая.

Аўтамабіль Bugatti Type 59 Sports называюць цудам тэхнікі і дызайна 1930-х гадоў. Аўтамабіль, прададзены на аўкцыёне, Леапольд ІІІ купіў у 1937 годзе. Пасля яго ўладальнікамі Bugatti былі яшчэ чатыры чалавекі.

вс