Легендарны аўтамабіль Bugatti Type 59 Sports з 1934 года, які быў уласнасцю караля Бельгіі Леапольда ІІІ, прададзены за 11 млн еўра. Аўто прадалі на аўкцыёне ў Лондане.
Бельгійскія СМІ падкрэсліваюць, што цана за аўтамабіль – рэкордна высокая.
Аўтамабіль Bugatti Type 59 Sports называюць цудам тэхнікі і дызайна 1930-х гадоў. Аўтамабіль, прададзены на аўкцыёне, Леапольд ІІІ купіў у 1937 годзе. Пасля яго ўладальнікамі Bugatti былі яшчэ чатыры чалавекі.
вс