Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Войскі НАТА праводзяць вучэнні ў Грузіі

07.09.2020 10:07
Грузія ў пяты раз ладзіць сумесныя манеўры з удзелам вайскоўцам НАТА. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne PAP/EPA/ZURAB KURTSIKIDZE

Каля 2800 вайскоўцаў з Польшчы, Грузіі, ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі прымаюць удзел у вучэннях Noble Partner 20 у Грузіі, якія стартуюць у панядзелак, 7 верасня, і працягнуцца да 18 верасня, паведамляе амерыканскае амбасада ў Тбілісі.

Грузія ў пяты раз ладзіць сумесныя манеўры з удзелам вайскоўцам НАТА. Падраздзялення з краін-членаў блока і цяжкая ваенная тэхніка прыбылі ў Грузію паветраным і марскім шляхам. У Чарнаморскім порце Поці прышвартаваўся амерыканскі вайсковы карабель Ocean Freedom.

Арганізатары мяркуюць, што вучэнні ўмацуюць супрацоўніцтва партнёраў у рэгіёне і падвысяць гатовасць і аператыўныя магчымасці войскаў у міжнародных і набліжаных да рэальных баявых умоў.

План манеўраў быў зменены з-за эпідэміі каранавіруса. Салдаты будуць выконваць нормы эпідэміялагічнай бяспекі, каб абараніць сябе і мясцовых жыхароў.

Грузінскія СМІ нагадваюць, што краіна дамагаецца членства ў Паўночнаатлантычным альянсе і ўжо даўно прымае ўдзел у сумесных вучэннях. Тбілісі выкарыстоўвае навучальныя праграмы блока НАТА і накіроўвае сваіх жаўнераў у міжнародныя ваенныя місіі, якія праходзяць пад сцягам альянсу.

IAR/эж