Лукашэнка вызначыў сабе дзьве задачы – уцягнуць Пуціна ў падаўленне пратэстаў у Беларусі і атрымаць чарговы крэдыт, – кажа палітычны аглядальнік Уладзімір Падгол.
- Ягоная задача – каб Пуцін даслаў сюды сваіх сілавікоў, далучыць яго да крымінальных злачынства, якія тут адбываюцца – збіццё дэманстрантаў, каб яны запэцкаліся у збіванні насельніцтва. Такім чынам Лукашэнка бы зацягнуў Пуціна ў барацьбу з беларускай дэмакратыяй. А другая мэта – гэта фінансавая падтрымка, бо Мiжнародны Валютны фонд адмовіўся даваць Беларусі амаль мільён долараў. Акрамя гэтага, народ пачаў забіраць усю валюту з банкаўскіх рахункаў. І трэцяя справа – ідуць перамовы з «Газпрамам». У Маскве газавікі сказалі, што кошты на газ для Беларусі застаюцца такімі, якія былі, хаця для Еўропы яны ўжо значна меншыя. Такім чынам Лукашэнку патрэбная сілавая дапамога і фінансавая дапамога. А Пуціну трэба, каб Лукашэнка сам пагадзіўся на ўсе інтэграцыйныя крокі.
Паводле Падгола, сустрэча кіраўнікоў Расіі і Беларусі ў Сочы, а не ў Маскве, паказвае, што такім чынам Пуцін прыніжае статус Лукашэнкі.
Гэта ўжо чарговы візіт прадстаўніка беларускай улады ў Расію на працягу апошніх дзён. Нядаўна з візітам у Маскве пабываў кіраўнік беларускай дыпламатыі Уладзімір Макей. Мэта сустрэч не паведамляецца.
яс