Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Палякі могуць уязджаць у Літву без неабходнасці самаізаляцыі

14.09.2020 10:27
Санітарна-эпідэміялагічная служба Літвы актуалізуе спіс краін кожную пятніцу.
Flaga Litwy - zdjęcie ilustracyjne
Flaga Litwy - zdjęcie ilustracyjneAlbertus teolog/Wikipedia

З сённяшняга дня Літва дазволіла грамадзянам некаторых замежных краін, у тым ліку Польшчы, знаходзіцца на сваёй тэрыторыі без патрабавання самаізаляцыі.

Як паведамляе карэспандэнт Польскага радыё ў Вільні, жыхары васьмі еўрапейскіх краін могуць уязджаць у Літву без адбывання самаізаляцыі пасля прыезду. Акрамя грамадзян Польшчы, згаданае правила тычыцца грамадзян Германіі, Швецыі, Балгарыі, Нарвегіі, Ісландыі, Сербіі і Канады.

Новаўвядзенне датычыць краін, дзе колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам SARS-CoV-2 за апошнія два тыдні не перавысіла 25-і на 100 тыс. насельніцтва. У выпадку, калі колькасць выпадкаў заражэнняў у нейкай краіне пачне расці і перавысіць 25 на 100 тыс. чалавек, патрабаванне знаходжання самаізаляцыі пасля прыезду будзе вернутае.

Санітарна-эпідэміялагічная служба Літвы актуалізуе спіс краін кожную пятніцу.

вс