Беларуская Служба

Еўрадэпутаты прапануюць распрацаваць у дачыненні да Расіі еўрапейскі Акт Магніцкага

16.09.2020 08:02
Еўрапейскі парламент патрабуе таксама спыніць будаўніцтва Nord Stream 2.
Сцяг ЕўрасаюзаPAP/EPA/JULIEN WARNAND

Еўрапейскі парламент патрабуе спыніць будаўніцтва Nord Stream 2. Заклік па гэтай справе ўтрымлівае рэзалюцыя, падрыхтаваная найбуйнейшымі палітычнымі групамі ў ЕП, даведалася Польскае радыё.

Рэзалюцыя – гэта адказ на спробу атруціць расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага. Акрамя закліку да спынення будаўніцтва Nord Stream 2, яна таксама заахвочвае краін ЕС каардынаваць свае дзеянні і вызначыць супольную пазіцыю па справе Расіі.

Еўрадэпутаты патрабуюць неадкладнай, глыбокай і стратэгічнай пераацэнкі адносін ЕС з Расіяй. Паводле іх, адносіны з Крамлём павінны быць узалежненыя ад пашаны дэмакратычных стандартаў і правоў чалавека ў Расіі.

Еўрадэпутаты заклікалі дзяржавы-члены ізаляваць Расію ў міжнародных групаў і арганізацыях. Яны таксама патрабуюць узмацнення санкцыі супраць Расіі, у тым ліку абмеркавання абмежаванняў за парушэнне правоў чалавека па ўзоры амерыканскага Закона Магніцкага.

Закон Магніцкага, таксама Акт Магніцкага быў прыняты ў ЗША ў снежні 2012 года. Ён  уводзіць персанальныя санкцыі ў адносінах да асоб, адказных за парушэнні правоў чалавека і прынцыпу вяршэнства права ў Расіі. Закон названы ў гонар памерлага ў вязніцы Сяргея Магніцкага. Спачатку акт быў накіраваны супраць асоб, якія мелі дачыненне да смерці Магніцкага. Пад санкцыямі маюцца на ўвазе візавыя абмежаванні на ўезд у ЗША і блакаванне фінансавых актываў у банках ЗША

аз