Сітуацыя ў Беларусь стане адной з галоўных тэм сустрэчы міністраў замежных спраў Еўрасаюза. Сёньня кіраўнікі дыпламатыі ЕС павінны абмеркаваць санкцыі супраць мінскага рэжыму.
У папярэдні санкцыйны спіс, які раней узгаднілі эксперты, унесеныя 40 прозвішчаў. Аднак, кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі сярод іх няма.
Зялёнае святло для ўвядзення абмежаванняў супраць прадстаўнікоў беларускага рэжыму павінны былі даць на мінулым тыдні паслы дзяржаў-членаў ЕС, аднак яны не дасягнулі поўнай згоды па гэтай справе. Канчатковае пагадненне блакуе Кіпр, які патрабуе ўвядзення санкцый супраць Турцыі за бурэнне ў Міжземным моры. Гэта таксама будзе адной з тэм сённяшняй сустрэчы міністраў.
Акрамя таго, кіраўнікі дыпламатый абмяркуюць рэакцыю ЕС на спробу атруціць Аляксея Навальнага. Некалькі дзён таму адзін высокапастаўлены еўразьвязаўскіх чыноўнік паведаміў, што санкцыі за парушэнне правоў чалавека павінны быць гатовыя на працягу некалькіх тыдняў. Гаворка ідзе пра санкцыі паводле ўзору амерыканскага Закона Магніцкага.
У сустрэчы міністраў замежных спраў Еўрасаюза прыме ўдзел таксама кіраўнік польскай дыпламатыі Збігнеў Рау. Палітык сустрэнецца таксама з генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам.
аз