Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Віктар Орбан падтрымаў Дональда Трампа

21.09.2020 11:07
Прэм'ер Венгрыі выказаў падтрымку дзейнага прэзідэнта ЗША ў яго змаганнях за перавыбар.
    , 11  2019 .
Майк Пампея і Віктар Орбан, 11 лютага 2019 года.Автор: U.S. Department of State - https://www.flickr.com/photos/9364837@N06/47013210012/, Общественное достояние, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=76532568

Прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан падтрымаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў яго змаганнях за перавыбар. Кіраўнік венгерскага ўрада палічыў, што супернікі Трампа - дэмакраты - прымусілі свет да „маральнага імперыялізму”, з якім, падобныя яму неліберальныя лідэры не згаджаюцца.

„Мы падтрымліваем Дональда Трампа”, - напісаў Віктар Орбан у штодзёнцы Magyar Nemzet.

Спасылаючыся на парламенцкія выбары, якія павінны адбыцца ў Венгрыі ў 2022 годзе, Віктар Орбан падкрэсліў, што яны будуць вырашальнымі, бо міжнародныя ліберальныя колы імкнуцца знішчыць хрысціянскіх кансерватараў у Еўропе.

аз