962 тысяч памерлых і больш за 31 мільён заражаных – вось апошнія дадзеныя пра пандэмію каранавірусу. Іх прадставілі навукоўцы з амерыканскага ўніверсітэту Джона Хопкінса, якія адсочваюць сітуацыю ў свеце.
Колькасць новых выпадкаў хутка расце ў еўрапейскіх краінах. Трывожныя дадзеныя паступаюць з Францыі, Іспаніі, Бельгіі, Нідэрландаў і Чэхіі. У Мадрыдзе зноў уведзены каранцін, які закрануў больш за мільён чалавек у некалькіх мікрараёнах гораду. У найбольш пацярпелыя раёны забаронены ўезд і выезд.
У Вялікабрытаніі эксперты папярэджваюць, што калі ўлады не прымуць рашучых мер, неўзабаве колькасць дзённых заражэнняў вырасце да 50 тысяч чалавек. У Грэцыі пасля пажару ў лагеры для бежанцаў на востраве Лесбас 240 мігрантаў захварэлі на каранавірус.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла, што 156 краін далучыліся да праграмы дыстрыбуцыі будучай вакцыны.
юл