Без перамогі ў Фларыдзе сёлета перамога на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША будзе практычна немагчымай. Паміж кандыдатамі ідзе зацятая барацьба за гэты штат, дзе жыве вялікая іспанамоўная грамада. Сацыялагічныя апытанні паказваюць мінімальную перавагу кандыдата ад Дэмакратычныя партыі Джо Байдэна.
Паводле апублікаванага апытання CBS News у Фларыдзе, Байдэн можа разлічваць на 48% галасоў, а Дональда Трампа, які балатуецца паўторна, – на 46%. Аднак дэмакрат мае падставы для хвалявання. Яго перавага над рэспубліканскім кандыдатам знізілася на 4 працэнтныя пункты ў параўнанні з ліпенем.
Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць 3 лістапада. Паводле парталу RealClearPolitics, які падлічвае вынікі апытанняў грамадскай думкі, кандыдат ад Дэмакратаў мае 6,5 працэнтнага пункта перавагі ў маштабе ўсёй краіны.
юл