Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Брусель рыхтуе новую міграцыйную палітыку

22.09.2020 14:12
Польшча хоча змагацца з гэтай праблемай пры дапамозе лепшай аховы межаў ЕЗ.
Ілюстрацыйны здымакEPA/VANGELIS PAPANTONIS Dostawca: PAP/EPA.

Пажары лагераў уцекачоў на грэчаскіх астравах нагадалі пра важнасць праблемы бежанцаў і мігрантаў для Еўразвязу.

У Грэцыі з-за агню без прытулку засталіся больш за 12 000 чалавек. Прычынай сталі дзеянні саміх уцекачоў. Групу афганцаў ужо афіцыйна абвінавацілі ў наўмысным падпале лагера. Так яны разлічвалі пакінуць востраў і перабрацца ў краіны Заходняй Еўропы. Аднак грэчаскія ўлады размясцілі бежанцаў і імігрантаў у часовым лагеры на ваенным палігоне.

Група краін ЕЗ заявіла пра намер прыняць 400 асобаў, у асноўным непаўналетніх. Урад Германіі пагадзіўся прыняць 1553 уцекачы, якія ўжо атрымалі прытулак.

Старшыня Рады ЕЗ абвясціла пра выпрацоўку новага пакта аб міграцыі, каб дапамагчы краінам, якія найбольш сутыкаюцца з праблемамі, звязанымі з ростам міграцыі з Афрыкі і Блізкага Усходу.

Польшча выступае за больш актыўны ўдзел агенцтва Frontex у дапамозе дзяржавам-сябрам ЕЗ у забеспячэнні бяспеку сваіх межаў.

юл