Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Польшчы ў Італіі будзе пераконваць ЕЗ да больш рашучых дзеянняў па сітуацыі ў Беларусі

23.09.2020 09:29
«Свабодная і суверэнная Беларусь павінна атрымаць ад ЕЗ дакладную прапанову супрацоўніцтва, якая прынясе новыя шанцы развіцця».
.
А. ДудаPAP/Jacek Turczyk

Італія і Ватыкан – гэта пункты першага візіту кіраўніка дзяржавы польскай дзяржавы пасля пераабрання на другі тэрмін.

У першай палове дня Анджэй Дуда наведае Рымскі інстытут Спаланзані, які з’яўляецца адным з вядучых асяродкаў па барацьбе з каранавірусам. А ў другой палове дня Дуда сустрэнецца з прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам і старшынёй Сената Італіі. Тэмы перамоваў – акрамя барацьбы з пандэміяй – бюджэт ЕЗ і бяспека на межах блока НАТА, тлумачыць кіраўнік прэзідэнцкага кабінета Кшыштаф Шчэрскі:

-Падчас перамоваў з італьянскімі калегамі прэзідэнт Дуда будзе пераконваць іх у неабходнасці больш моцнай і рашучай рэакцыі ЕЗ на сітуацыю ў Беларусі. Мы робім гэта дзеля таго, каб паказаць ясны сігнал – Польшча і ўвесь ЕЗ рашуча праводзяць палітыку, якая складаецца з двух элементаў. Па-першае, супраціў гвалту ў адчыненні да ўласных грамадзянаў, а, па-другое, прапанова для будучай, новай Беларусі. Свабодная і суверэнная Беларусь павінна атрымаць ад ЕЗ дакладную прапанову супрацоўніцтва, якая прынясе новыя шанцы развіцця.

Апроч гэтага ў межах афіцыйнага візіту польскага лідараў у Італію і Ватыкан, Анджэй Дуда будзе прыняты на аўдыенцыі Папам Рымскім Францішкам.

iar/эж