Новаўвядзенні крыху адрозніваюцца ў залежнасці ад рэгіёна, але ў Англіі, Уэльсе і Шатландыі пабам прыйдзецца зачыняць свае дзверы раней, таксама быў пашыраны абавязак нашэння масак, уведзена больш жорсткая забарона на таварыскія і сямейныя спатканні.
Прэм'ер-міністр Злучанага Каралеўства Борыс Джонсан падкрэсліў, што ў выпадку, калі падданыя Яе Вялікасці не будуць выконваць эпідэміялагічныя абмежаванні, ураду прыйдзецца ўвесці новыя жорсткія захады:
-Мы пройдзем гэтую зіму разам. Без сумневу, наперадзе цяжкія месяцы, і барацьба з вірусам яшчэ не скончылася. Але я ўпэўнены, што выдатныя дні наперадзе.
У спецыяльным відэазвароце прэм’ер Джонсан назваў пандэмію каранавіруса «найвялікшым крызісам, з якім цягам майго жыцця сутыкаўся свет».
iar/эж