Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Макрон запатрабаваў ад Расіі тлумачэнняў у сувязі з атручваннем Навальнага

23.09.2020 13:38
Крэмль адмаўляе сваю датычнасць да інцыдэнту.
Siedziba ONZ w Nowym Jorku
Siedziba ONZ w Nowym Jorku Osugi/ Shutterstock

Прэзідэнт Францыі запатрабаваў ад Масквы неадкладных тлумачэнняў з нагоды атручвання расійскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. Французскі лідар папярэдзіў, што Парыж не дапусціць перасячэння «чырвоных ліній» у пытанні ўжывання хімічнай зброі.

«Мы не пацерпім ужывання хімічнай зброі як у Еўропе, так у Расіі ці ў Сірыі», – заявіў Эмануэль Макрон, звяртаючыся да Генеральнай Асамблеі ААН.

«Гэтыя тлумачэнні павінны быць аператыўнымі і бездакорнымі, таму што мы будзем адстойваць свае »чырвоныя лініі«», – дадаў палітык.

Крэмль адмаўляе сваю датычнасць да інцыдэнту.

Макрон не ўдакладніў, што можа адбыцца, калі Расія не прадставіць адэкватных тлумачэнняў.

voanews.com/эж