Беларуская Служба

Прэм’ер Польшчы пазнаёміў кіраўніка Еўрапейскай камісіі з планам для Беларусі

24.09.2020 13:04
Сёння ў Бруселі кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен сустрэлася з лідарамі Вышаградскай групы.
Матэвуш Маравецкі PAP/Leszek Szymański

Падчас сустрэчы з кіраўніком Еўрапейскай камісіі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі прадставіў дэталі плана дапамогі для Беларусі. Сёння ў Бруселі Урсула фон дэр Ляен сустрэлася з лідарамі Вышаградскай групы.

„План быў прыняты добра. Мы хочам прадставіць пазітыўную прапанову для беларускага грамадства”, - сказаў кіраўнік польскага ўрада.

План таксама будзе прэзентаваны на саміце ЕС у Бруселі на наступным тыдні.

аз