У запісанай у Ватыкане і паказанай падчас Генеральнай Асамблеі ААН прамове пантыфік падкрэсліў, што свет павінен змяніць эканамічныя сістэмы. Францішак таксама крытыкаваў аборты.
У сваім выступе Біскуп Рыму падкрэсліў, што ў цяперашніх эканамічных сістэмах рынак арыентаваны перш за ўсё на прыбытак, а праца часта адымае ў чалавека годнасць. На яго думку, галоўнай мэтай любога бізнесу павінна стаць стварэнне працоўных месцаў.
Папа рымскі таксама звярнуў у вагу на тое, што ў многіх мясцінах свету занадта лёгка зрабіць аборт:
-На жаль, некаторыя краіны і міжнародныя ўстановы лічаць аборт адной з так званых паслуг першай неабходнасці, якая з'яўляецца часткай праграмаў дапамогі падчас пандэміі. Цяжка глядзець, наколькі простым і зручным для некаторых стала адмаўленне існавання чалавечага жыцця і што гэта разглядаецца як рашэнне праблем як маці, так і яе будучага дзіцяці.
Францішак таксама казаў, што ў многіх месцах свету не выконваюцца правы чалавека, у тым ліку і права веравызнанне і свабоду сумлення. Пантыфік прыгадаў пераслед хрысціянаў і рост колькасці бежанцаў у свеце. Папа заклікаў ААН адыграць большую ролю ў аднаўленні справядлівага свету.
Папа Францішак быў адным з дзясяткаў выступоўцаў, якія прамаўлялі падчас штогадовага Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку. Праз пандэмію сусветныя лідары не прыехалі ў Нью-Ёрк.
IAR/эж