Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Разбіта міжнародная банда, якая дастаўляла нелегалаў з Афрыкі ў Еўропу

27.09.2020 11:27
Члены шайкі патрабавалі за дастаўку ў Еўропу ад 500 да 1000 еўра.
Migranci na granicy turecko-greckiej
Migranci na granicy turecko-greckiejPAP/EPA/SEDAT SUNA

Міжнародная банда, якая ў 2014 годзе перапраўляла нелегальных мігрантаў праз Сербію ў Венгрыю, была ліквідавана паліцыяй, паведамляецца ў чацвер на сайце венгерскіх праваахоўнікаў.

Групоўка займалася кантрабандай нелегальных мігрантаў у Еўропу. У яе склад уваходзілі грамадзяне Польшчы, Лівіі, Туніса і Сірыі. Нелегальнай траспарціроўкай людзей непасрэдна займаліся ў асноўным грамадзяне арабскіх і афрыканскіх дзяржаў. Члены шайкі патрабавалі за дастаўку ў Еўропу ад 500 да 1000 еўра.

Паліцыя Венгрыі ўстанавіла асобу 34-гадовага мужчыны, які перавозіў мігрантаў праз сербска-венгерскую мяжу, тады яшчэ неабароненую адмысловым плотам. Ён быў абвешчаны міжнародны вышук, але аказалася, што ён ужо адбываў пакаранне ў турме ў Парме за іншыя злачынствы на тэрыторыі Італіі.

Следства ў дачыненні да арганізатараў і вадзіцеляў венгерскія следчыя завяршылі раней. Следчыя дзеянні таксама праводзіліся ў Аўстрыі і Нямеччыне.

PAP/эж