З сённяшняга дня Літва аднаўляе каранцін для палякаў. Літоўцы ўводзяць гэткае патрабаванне, паколькі колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам у Польшчы павялічылася.
Польшча была ўнесеная ў спіс „небяспечных” краін разам з Эстоніяй, Германіяй, Ісландыяй і Сан-Марына. Гэта звязана з тым, што за апошнія два тыдні колькасць новых інфекцый у Польшчы перавысіла 25 выпадкаў на 100 тысяч чалавек.
Аднак не ўсім давядзецца праходзіць двухтыднёвую самаізаляцыю. Выключэнні датычаць, сярод іншага, жыхароў Польшчы і Эстоніі, якія працуюць або вучацца ў Літве.
Каранцін не датычыць таксама асобаў, якія накіроўваючыся ў Літву, праязджаюць праз Польшчу. Кожнага, хто падарожнічае ў Літву, абавязвае рэгістрацыя. Анкету можна запоўніць на сайце Літоўскага нацыянальнага цэнтра аховы грамадскага здароўя.
Змены не маюць пастаяннага характару. Калі ўзровень заражэнняў знізіцца, каранцін для палякаў будзе адменены.
аз