Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У раёне Нагорнага Карабаху працягваюцца баявыя дзеянні

30.09.2020 12:03
Ільхам Аліеў у эфіры  тэлеканалу "Рассія-1" расказаў, што ягоная армія дзейнічае ў адказ на правакацыі Арменіі.
Wojsko azerbejdżańskie w Karabachu
Wojsko azerbejdżańskie w KarabachuPAP/EPA/AZERBAIJAN DEFENCE MINISTRY / HANDOUT

Ідзе чацвёрты дзень адкрытых ваенных дзеянняў паміж Азербайджанам і Арменіяй у Нагорным Карабаху. Яшчэ ўчора армянскія ўлады паведамілі, што ў ваколіцах гораду Вардэніс быў праведзены абстрэл азербайджанскімі ваеннымі. У гэтым самым раёне ўчора быў знішчаны самалёт армянскіх паветраных сілаў Су-25. Канфлікт набірае ўсё больш міжнародны характар, перадае з Масквы карэспандэнт Польскага радыё Мацей Ястшэмбскі:

- Улады Арменіі абвінавацілі Турцыю ў актыўнай вайсковай падтрымцы Азербайджану. Анкара абвяргае гэтую інфармацыю, аднак заяўляе, што Азербайджан можа лічыць на дапамогу Турцыі. Ерэван спадзяецца на падтрымку Расіі і краінаў-членаў АДКБ.

Учора прэзідэнт Азербайджану Ільхам Аліеў у эфіры  тэлеканалу "Рассія-1" расказаў, што ягоная армія дзейнічае ў адказ на правакацыі Арменіі. Азербайджанскі лідра таксама падкрэсліў, што пасля рэвалюцыі 2018 года Ерэван знаходзіцца пад кантролям Джорджа Сораса. Нікол Пашынян у сваю чаргу выказаўся, што армянскае войска дзейнічае ў адказ на агрэсію Азербайджану.

IAR/аев