Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Чэхія асудзіла гвалт у дачыненні да дэманстрантаў у Беларусі

30.09.2020 12:35
Таксама Прага падтрымала санкцыі Еўрапейскага Звязу ў дачыненні да прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, якія мелі дачыненне да рэпрэсій.
ПрагаMariana Kril

Высокапастаўленыя палітыкі Чэхіі асудзілі рэпрэсіі і гвалт у дачыненні да дэманстрантаў, якія пратэстуюць супраць вынікаў жнівеньскіх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, і заявілі пра неабходнасць палітычнага дыялогу, пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Чэхіі Томаш Петршычэк.

Першым крокам, на думку палітыкаў, павінен стаць пералік галасоў пры ўдзеле міжнародных назіральнікаў. У сустрэчы ўзялі ўдзел прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан, прэм'ер-міністр Андрэй Бабіш, кіраўнікі МУС, МЗС і Мінабароны, а таксама кіраўніцтва парламента.

Згаданыя чэшскія палітыкі ў аўторак, 29 верасня заявілі, што «інаўгурацыя Лукашэнкі адбылася насуперак Канстытуцыі і волі беларускіх грамадзян. Чэхія будзе і далей падтрымліваць развіццё грамадзянскай супольнасці і, у прыватнасці, незалежныя сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі, і гэта нельга разглядаць як умяшанне ва ўнутрыпалітычную сітуацыю ў краіне».

Таксама Прага падтрымала санкцыі Еўрапейскага Звязу ў дачыненні да прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, якія мелі дачыненне да рэпрэсій супраць дэманстрантаў.

radio.cz/эж