Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сталі вядомыя прозвішчы лаўрэатаў Нобэлеўскай прэміі па медыцыне

05.10.2020 15:36
Навукоўцаў узнагародзілі за адкрыццё вірусу гепатыту С.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Paramonov Alexander

Харві Олтэр, Майкл Хоутан і Чарльз Райс сталі лаўрэаты Нобэлеўскай прэміі па медыцыне ў гэтым годзе. Іх узнагародзілі за адкрыццё вірусу гепатыту С.

Харві Ольтэр - выпускнік медыцынскага факультэту Універсітэту Рочэстэра. Майкл Хоутан стаў доктарам медыцыны ў Лонданскім каралеўскім каледжы. Працаваў у Каліфорніі ў біятэхналагічнай кампаніі, а з 2010 года з'яўляецца прафесарам вірусалогіі ва Універсітэце Альберты ў Канадзе.

Вірусолаг Чарльз Райс атрымаў навуковую ступень у Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце, праводзіў даследаванні ва Універсітэце Вашынгтона. У 2001–2018 гадах быў дырэктарам даследчага цэнтру гепатыту С пры Універсітэце Ракфелера, дзе працягвае працаваць выкладчыкам.

ПР/нг