За два дні колькасць амерыканцаў, якія прагаласавалі датэрмінова, вырасла на прыкладна 9 мільёнаў. 26 мільёнаў вернутых бюлетэняў складаюць прыблізна 20% усіх галасоў, аддадзеных на выбарах чатыры гады таму. Пра гэта сведчаць дадзеныя парталу "Амерыканскі выбарчы праект".
У гэтым годзе з-за эпідэміі каранавіруса галасаванне па пошце значна палегчана ў большасці штатаў. У залежнасці ад мясцовага заканадаўства, бюлетэні для галасавання, атрыманыя па пошце, можна вярнуць, кінуць у спецыяльныя скрыні альбо прынесці на выбарчы ўчастак.
Паводле апытанняў, дэмакраты значна больш спрыяюць галасаванню па пошце. Аднак у самы дзень выбараў, 3 лістапада, паводле прагнозаў, на выбарчых участках з'явіцца больш рэспубліканцаў, чым дэмакратаў.
ав