У Літве на парламенцкіх выбарах перамог кансерватыўны „Саюз Айчыны” – Літоўскія хрысціянскія дэмакраты”. Літоўскія кансерватары да гэтага часу былі ў апазіцыі.
Папярэднія вынікі паказваюць, што іх прадстаўнікі атрымалі 50 месцаў з 141 магчымага. Іх галоўны канкурэнт – кіруючы „Літоўскі саюз сялян і зялёных”, атрымае 32 месцы ў Сейме.
Прадстаўнікі кансерватараў заявілі, што яны гатовыя стварыць кіруючую кааліцыю з дзвюма ліберальнымі партыямі. Разам з „Літоўскім ліберальным рухам” і Партыяй свабоды кансервараты маглі б сабраць 72 дэпутатаў.
Канчаткова польскую партыю „Выбарчую акцыю палякаў у Літве” ў новым літоўскім парламенце будуць прадстаўляць трох дэпутатаў.
„Мы рады гэтаму, што мы рашуча перамаглі ў Віленскм рэгіёне. Пры вялізнай канкурэнцыі ў 30 выбарчых акругах мы набралі больш за 80 адсоткаў галасоў. Гэта фенаменальны вынік”, - падсумаваў у эфіры TVP Вільня лідар польскай партыі Вальдэмар Тамашэўскі.
Нагадваем у першым туры выбараў „Выбарчая акцыя палякаў у Літве” не пераадолела 5-працэнтнага выбарчага парогу. У выніку яна страціла 5 месцаў у Сейме.
У Сейме папярэдняга склікання фракцыю „Выбарчай акцыі палякаў у Літве - Саюз хрысціянскіх сем'яў” прадстаўлялі 8 дэпутатаў, а цягам апошняя году фракцыя сукіравала Літвой.
Паводле літоўскага выбарчага заканадаўства, 70 дэпутатаў абіраюцца паводле партыйных спісаў, а 71 - у аднамандатных акругах.
аз