Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Колькасць ахвяр землятрусу ў Эгейскім моры павялічылася да 51 чалавека

01.11.2020 14:49
Паўторныя штуршкі рэгіструюцца ўвесь час.
Выратальная акцыя ў Турцыіфота: PAP/EPA/ERDEM SAHIN

Колькасць ахвяр землятрусу ў пятніцу (30.10) у Эгейскім моры павялічылася да 51 чалавека. Два чалавекі загінулі на грэчаскім востраве Самас і 49 – у Турцыі.

У Стамбуле і Афінах адбыўся землятрус сілай 6,6 бала па шкале Рыхтэра. Паўторныя штуршкі рэгіструюцца ўвесь час. На сённяшні дзень зафіксавана каля 850 такіх штуршкоў. Каля 40 з іх былі сілаю ў 4 балы.

У турэцкай правінцыі Ізмір, якая найбольш пацярпела ад стыхіі, працягваецца выратавальная аперацыя. Ратавальнікі шукаюць людзей, якія апынуліся пад руінамі будынкаў. Пацярпелі амаль 900 чалавек. Амаль 700 пацярпелых ужо вярнуліся дадому, больш за 200 па-ранейшаму знаходзяцца ў бальніцах.

Землятрус таксама выклікаў невялікае цунамі. Вада заліла вуліцы ў правінцыі Ізмір і на грэчаскім востраве Самас.

ПР/нг