Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Эдвард Сноўдэн вырашыў атрымаць расійскае грамадзянства

02.11.2020 11:32
У канцы кастрычніка гэтага года амерыканец атрымаў бестэрміновы від на жыхарства ў Расіі.
Edward Snowden podczas wideokonferencji Web Summit 2019 w Lizbonie
Edward Snowden podczas wideokonferencji Web Summit 2019 w LizboniePAP/EPA/MIGUEL A. LOPES

Былы супрацоўнік Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША Эдвард Сноўдэн заявіў у панядзелак у сваім Твітэры, што разам з жонкай будуць падаваць дакументы на падвойнае грамадзянства – амерыканскае і расійскае. Сноўдэн выказаў надзею, што калісьці вернецца ў ЗША.

Эдвард Сноўдэн заключыў грамадзянскі шлюб са сваёй жонкай Ліндсэй у 2017 годзе ў Расіі. Ён паведаміў пра гэта ў інтэрв'ю толькі ў верасні 2019 года. У канцы снежня Сноўдэн з жонкай чакаюць нараджэння першага дзіцяці, якое з-за краіны нараджэння будзе мець грамадзянства Расіі.

Сноўдэн дадаў, што плануе выхоўваць сына ў адпаведнасці з амерыканскімі каштоўнасцямі, у тым ліку свабодай выказвання сваіх поглядаў.

У канцы кастрычніка гэтага года амерыканец атрымаў бестэрміновы від на жыхарства ў Расіі.

У 2013 годзе Эдвард Сноўдэн перадаў газетам The Guardian і The Washington Post сакрэтную інфармацыю АНБ, якая тычыцца татальнага сачэння амерыканскіх спецслужбаў за інфармацыйнымі камунікацыямі паміж грамадзянамі многіх дзяржаў па ўсім свеце.

У ЗША яму завочна прад’явілі абвінавачванне ў шпіянажы. Сноўдэн атрымаў палітычны прытулак у Расіі. На радзіме яму пагражае 30 гадоў турмы. У жніўні гэтага года прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што разглядае магчымасць памілавання Сноўдэна.

аз