Прэм'ер-міністры Польшчы і Венгрыі Матэвуш Маравецкі і Віктар Орбан сустрэнуцца сёння ў Будапешце. Мэта сустрэчы - вызначыць агульную пазіцыю ў дачыненні да перамоваў па бюджэце Еўрапейскага Саюза.
Учора кіраўнік Выканаўчага камітэта польскай кіроўнай партыі „Права і справядлівасць” Кшыштаф Сабалеўскі(Krzysztof Sobolewski) падкрэсліў, што пасля таго, як Венгрыя і Польшча прыгразілі накласці вета на бюджэт ЕС, з боку Германіі, якая цяпер старшынствуе ў ЕС, паступаюць сігналы аб гатоўнасці пайсці на кампраміс па гэтай справе.
Перад вылетам у Венгрыю прэм’ер Матэвуш Маравецкі паведаміў, што пагроза выкарыстання, прапанаванага Еўракамісіяй новага механізма выплат, можа датычыць любой краіны Еўрасаюза:
- Мы не пагаджаемся на тое, каб можна было адвольна прымаць рашэнне пра прыпыненне выплаты сродкаў для Польшчы, Румыніі ці Іспаніі.
Раней кіраўнік венгерскага ўрада заяўляў, што мовы механізм, які выплаты сродкаў з бюджэту і фондаў ЕС ставіць у залежнасць ад ацэнкі вяршэнства закона, дае магчымасць увядзення палітычна матываваных бюджэтных санкцый. Гэта, у сваю чаргу, пагражае інтарэсам Венгрыі.
Нагадваем, з-за прапанаванага Еўракамісіяй механізму выплат Польшча і Венгрыя не пагаджаюцца прыняць бюджэт ЕС на 2021-2027 гады.
аз