Тысячы людзей стаяць у чарзе перад прэзідэнцкім палацам у Буэнас-Айрэсе, каб развітацца з Дыега Марадонам. Нагадваем, легендарны футбаліст памёр учора.
У Аргенціне была абвешчаная трохдзённая нацыянальная жалоба. Учора ўвечары ў сталіцы заўзятары развіталіся з футбалістам „апошнімі апладысментамі”, а на стадыёне, дзе Марадона гуляў у дзяцінстве і дэбютаваў у прафесійным жыцці, адбыўся паказ феерверкаў.
Папа Францішак, які з'яўляецца вялікім аматарам футбола, таксама моліцца за свайго памерлага земляка. Нагадваем, у 2016 годзе ў Рыме па просьбе Святога Айца Марадона згуляў у дабрачынным матчы за ахвяры землятрусу ў цэнтральнай Італіі.
Футбаліст памёр учора ад сардэчнага прыступу. Яму было 60 гадоў. Марадона лічыцца адным з найлепшых гульцоў у гісторыі футбола.
аз