Джо Байдэн правядзе сваю першую „прэзідэнцкую” нараду, падчас якой атрымае сакрэтныя дадзеныя ад спецслужбаў. Пра гэта паведамілі ў офісе новаабранага прэзідэнта ЗША.
Штодзённы прэзідэнцкі брыфінг - гэта першы крок да таго, каб новая адміністрацыя ўзяла на сябе адказнасць за найважнейшыя дадзеныя выведкі.
Чакаецца, што Джо Байдэн абвесціць таксама склад каманды сваіх эканамічных дарадчыкаў. Паводле паведамленняў СМІ, сярод іх будуць асобы, з якімі Байдэн супрацоўнічаў у адміністрацыі прэзідэнта Барака Абамы.
Акрамя таго, прэс-сакратар яго прэзідэнцкай кампаніі Кейт Бедынгфілд будзе прызначана на пасаду дырэктара па справах камунікацый, а Джэн Псакі на пасаду прэс-сакратара Белага дому.
аз